Як паведаміў НН Уладзімір Халіп, бацька Ірыны, цяпер ідзе афармленне адпаведных папер. Але ён спадзяецца, што да канца тыдня сустрэча адбудзецца.
Нагадаем, што у Ірыны Халіп з’явіўся новы адвакат. Ім стала Ганна Бахціна. Яе папярэдніца Тамара Гараева пасля заключэння дамовы адмовілася працаваць з Халіп, спаслаўшыся на вялікую нагрузку. Ад першага адваката Уладзіміра Тоўсціка журналістка адмовілася сама, каб уратаваць яго ад пазбаўлення ліцэнзіі.
Ірына Халіп з’яўляецца падазраванай па справе аб масавых беспарадках у Мінску 19 снежня. Цяпер яна знаходзіцца пад хатнім арыштам. Кантактаваць з журналістамі ёй забаронена.