Паводле вынікаў нацыянальнага апытаньня, праведзенага незалежнымі сацыёлягамі пры канцы кастрычніку – пачатку лістапада, бальшыня беларусаў скептычна адносяцца да сяброўства з Кітаем, Вэнэсуэлай ды Іранам.

На пытаньне: "Ці жадаеце Вы, каб Беларусь утварыла саюз з такімі краінамі, як Вэнэсуэла, Іран ды Кітай?" 52,9% апытаных адказалі адмоўна, 28,4 – станоўча, астатнія ня вызначыліся.

Таксама беларусам прапанавалі вызначыцца, хто ім бліжэй – кітайцы, іранцы і венесуэльцы або амэрыканцы з эўрапэйцамі. 58,3% апытаных адказалі на карысьць апошніх. Пра тое, што ім бліжэй кітайцы, іранцы, венесуэльцы, паведамілі 11,3% рэспандэнтаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?