09.02.2011 / 19:15

Чаго баяцца западнарусы 52

Пра гэта ды многае іншае піша навукова-асветніцкі партал «Западная Русь».

Пра гэта ды многае іншае піша навукова-асветніцкі партал «Западная Русь».

Такім малюнкам аздоблены адзін з артыкулаў пра ліцвінства на партале «Западная Русь».

У якасці сімвала «Западная Русь» выкарыстоўвае віфлеемскую зорку. Як, дарэчы, і Беларуская хрысціянская дэмакратыя.

Прыхільнікі заходнерусізму не на жарт устурбаваліся распаўсюдам ідэй «ліцвінства» ў Беларусі. Навукова-асветніцкі партал «Западная Русь», які дзейнічае ад лета мінулага году, і сваёй задачай бачыць «далучэнне зацікаўленай грамадскасці да багатай спадчыны заходнерускай грамадскай думкі, гісторыі і культуры», прысвяціў «ліцвінскай пагрозе» некалькі артыкулаў.

«У апошні час у інфармацыйнай прасторы Беларусі ўсё часцей стала з'яўляцца паняцце «ліцвін» у якасці спосабу альтэрнатыўнай ідэнтыфікацыі беларускага этнасу. Нягледзячы на тое, што распаўсюджванне ідэй «ліцвінізму» адбываецца збольшага ў асяроддзі нацыяналістычна настроенай інтэлігенцыі, у перспектыве яны здольныя змяніць не толькі культурны, але і нацыянальны складнік беларускай самасвядомасці», — піша палітолаг Юрый Паўлавец у артыкуле «Ідэі ліцвінства ў сучаснай Беларусі». Аўтар мяркуе, што хоць ліцвінства і не мае шырокай падтрымкі сярод беларусаў, «рэалізацыя падобнага празаходняга (чытай — польскага) праекта можа прадстаўляць дастаткова сур'ёзную пагрозу Рускаму свету ў будучыні. Асабліва на фоне цяперашняга канфлікту паміж палітычнай элітай Расіі і Беларусі».

Прычынай узнікнення ідэалогіі ліцвінства ў сучаснай Беларусі Іван Таляронак бачыць у безыдэйнасці грамадскага ладу краіны.

След ліцвінства аўтары партала адсочваюць нават у падзеях 19 снежня.
Пры гэтым дасягненні заходнерусізму падаюцца ні больш ні менш, як «супрацьяддзе ад ідэй ліцвінства ды іншага заходніцтва».

Пра што яшчэ можна даведацца з матэрыялаў партала? Вялікая ўвага надаецца асобе расійскага генералісімуса Аляксандра Суворава. Да ягонага 280-годдзя на партале падрыхтавалі нізку артыкулаў. Сярод аўтараў — дырэктарка кобрынскага музея імя Суворава Алена Бабенка. Менавіта ёй належаць гэтыя радкі, прысвечаныя «подлинному национальному герою Белой Руси»: «Вось ужо пятае дзесяцігоддзе глядзіць са свайго пастамента пільным поглядам з глыбіні стагоддзяў непераможны палкаводзец А.В. Сувораў. У гэтым выразным поглядзе сапраўды можна прачытаць: «Дарэмна рушыць на Расію ўся Еўропа...».

У размешчаных на партале публікацыях разглядаюцца пытанні гісторыі, культуры, рэлігіі. Натуральна, робіцца гэта з пазіцый заходнерусізму. Таму

Францыск Скарына паўстае тут як Георгій, рускі першадрукар, а бітва пад Оршай падаецца як братазабойчая разня, якой не варта ганарыцца.

Навукова-асветніцкі партал «Западная Русь» працуе ад 30 чэрвеня 2010 г. Сярод сталых аўтараў рэсурсу — галоўны рэдактар часопіса «Беларуская думка» Вадзім Гігін, намеснік дырэктара Інфармацыйна-аналітычнага цэнтра пры Адміністрацыі прэзідэнта Леў Крыштаповіч, гісторык Эдуард Загарульскі, журналіст тэлеканала АНТ Вячаслаў Бандарэнка ды інш. Інфармацыйнымі партнёрамі «ЗР» з’яўляюцца парталы «Империя», «Материк», Православие.ru, Собор.by ды інш. У якасці сімвала «Западная Русь» выкарыстоўвае віфлеемскую зорку. Як, дарэчы, і Беларуская хрысціянская дэмакратыя.

Сямён Печанко

0
канцлер / Адказаць
08.02.2011 / 22:09
Няхай нас Бог рассудзiць http://www.belarus.tk/2011/02/blog-post_07.html
1
галічанін / Адказаць
08.02.2011 / 22:13
маразматыкі,якім няма чаго рабіць у Беларусі,запраданцы маскалёўскія,якім трэ- ба зьязджаць у Масковію!!!
0
Сырок разладу / Адказаць
08.02.2011 / 22:34
Сямён Печанко: абрала крыж, падобны да таго, які выкарыстоўвае Беларуская хрысціянская дэмакратыя Калі Вы ня ведаеце: гэта Віфліемская Зорка, шаноўны. А яшчэ яна выкарыстоўваецца на сядзібе БНФ у ролі вакенца у двярах :) http://nn.by/?c=ar&i=48705
Паказаць усе каментары/ 52 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру