Непаўнагадовым забароняць знаходзіцца на вуліцы пасля 23.00.
МУС Беларусі падрыхтавала свае прапановы па распрацоўцы закона, які б забараніў непаўнагадовым знаходзіцца ў грамадскіх месцах пасля 23.00 без суправаджэння бацькоў або асоб, што замяняюць іх, паведамілі ва ўпраўленні прафілактыкі МУС.
Як лічаць у МУС, увядзенне каменданцкай гадзіны магло б стаць дадатковай мерай па прафілактыцы падлеткавай злачыннасці, бо непаўнагадовыя парушаюць закон як правіла позна ўвечары ці ноччу.
У МУС паведамілі, што цяпер на ўліку ў краіне стаіць каля 15 тыс. непаўнагадовых. Разам з тым удалося дамагчыся істотнага зніжэння ўзроўню падлеткавай злачыннасці — на 41,3% з 2006 года.
Як адзначылі ў МУС, пэўныя крокі па ўвядзенні каменданцкай гадзіны для падлеткаў ўжо зробленыя. 12 студзеня 2011 г. ўступіла ў сілу новае палажэнне КаАП — ст.17.12 «Допуск на начныя дыскатэкі, у