Цяпер яе афармленне будзе праходзіць у консульскім аддзеле пасольства Літвы ў Мінску.
«Мы ўсе вельмі цешымся гэтай навіне, — зазначыла Алена Куляшова, дырэктар кампаніі „Музенідзіс Трэвел“, — наша кампанія цяпер праходзіць працэдуру акрэдытацыі ў літоўскім пасольстве.
Для беларускіх турыстаў афармленне візы ў Мінску будзе азначаць яе патанненне на 20 еўра — атрыманне візы ў Маскве кожнаму даросламу турысту каштавала 80 еўра.
Вядома, мы не адмовімся цалкам ад афармлення віз у Маскве, бо там гэтая працэдура займае ўсяго 3 дні, так што для турыстаў, якія выбралі „гарачы“ тур, гэта выдатная магчымасць хутка аформіць дакументы.
У Мінску працэдура атрымання візы будзе доўжыцца стандартныя 10 дзён».
0
0
0
0
0
0