08.02.2011 / 18:54

Мінск: Латвія адмаўляецца прадаць Беларусі трубаправод 3

Беларусь хоча купіць нафтаправод Полацк — Вентспілс для прапампоўвання венесуэльскай нафты, паведамляе агенцтва REGNUM, спасылаючыся на беларускага пасла ў Латвіі Аляксандра Герасіменку.

Пры гэтым амбасадар дадаў, што, нягледзячы на тое, што трубаправод ужо некалькі гадоў прастойвае, латвійскія акцыянеры блакуюць спробы афіцыйнага Мінска дамовіцца аб угодзе.

«Напэўна, тут ёсць вялікая палітыка», — выказаў меркаванне дыпламат.

Дзве траціны кампаніі LatRos Trans, якая валодае трубаправодам, належаць латвійскай кампаніі Ventspils nafta, траціна — расійскаму «Транснафтапрадукту».

0
Аляксей / Адказаць
08.02.2011 / 21:01
Ну дык і прычым тут Латвія? Расейскі капітал не дае прадаць!
0
Станкевіч / Адказаць
08.02.2011 / 21:39
Хай Лу-ка пасьмяецца. Некалі яго сьмяшыў праэкт Балта-Чарнаморскага калектару, цяперака мо шчэ сьмешней яму будзе... Аляксей, набыўшы латвійскі пакет 2/3, маскалёў можна было б ігнараваць.
0
Аляксей / Адказаць
09.02.2011 / 00:52
2 сп. Станкевіч Маеце на ўвазе 66% якія ў ЛатРосТранс належаць АО Ventspils nafta? Хто іх нам прадасьць? Я б на месцы латышоў ня стаў.
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру