Міжнародная арганізацыя "Рэпартэры бязь межаў" асудзіла чарговыя спробы беларускіх уладаў закрыць незалежную беларускамоўную газэту "Наша нiва".

У заяве адзначаецца, што на гэты раз "улады выкарыстоўваюць той факт, што ў газэты адсутнічаюць службовыя памяшканьні".

Міжнародная журналісцкая арганізацыя нагадвае, што за тыдзень да 100-гадовага юбілею выхаду першага нумару газэты Міністэрства інфармацыі Беларусі вынесла газэце папярэджаньне. У выхадных даных нумароў газэты не быў пазначаны цяперашні адрас рэдакцыі, што зьяўляецца парушэньнем артыкула 26 закона "Аб друку і іншых сродках масавай інфармацыі".

"Газэта "Наша нiва", пачынаючы з красавіка 2006 года, заключала чатыры кантракты на арэнду памяшканьняў", – гаворыцца ў заяве "Рэпартэраў бязь межаў". – "Але кожны кантракт быў у будучым ануляваны пад ціскам уладаў".

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?