Амерыка пашырае свае ваенныя інтарэсы. Пасля паправак у амерыканскую ваенную стратэгію да спісу прыярытэтаў — перамогі ў вайне ў Афганістане і стабілізацыі Пакістана — дадалося стрымліванне імклівага росту ваеннай моцы Кітая.Расія канчаткова перастала турбаваць амерыканскую адміністрацыю як небяспечны ваенны праціўнік.
У аўторак Пентагон апублікаваў новую амерыканскую ваенную стратэгію — дакумент, які вызначыць
Хоць «стратэгічнай мэтай» застаецца разгром
прыярытэт аддадзены таксама скарачэнню пагрозаў, што зыходзяць з Азіі, у першую чаргу ад Кітая.
«Мы павінныя размеркаваць сілы ў адпаведнасці з тым, якая будзе прырода меркаванай рызыкі, і там, дзе, па разліку, гэтая рызыка з’явіцца», — патлумачыў
«Эканамічны рост Кітая, які працягваўся дзесяцігоддзі, як чакаецца, палегчыць яго ваенную мадэрнізацыю і экспансію яго інтарэсаў унутры і за межамі (азіяцкага) рэгіёна»,— падкрэсліваецца ў дакладзе.
У дакуменце агаворваецца, што амерыканскія ўзброеныя сілы павінныя мець рэсурсы супрацьстаяць здольнасці дзяржаваў увасабляць стратэгію «ізаляцыі раёна ваенных дзеянняў», т. б. выбудоўваць такім чынам сваю ваенную машыну, каб блакаваць любыя
Наўпрост пра гэта не гаворыцца, але ў першую чаргу гэта датычыць Кітая і яго здольнасці абмяжоўваць амерыканскую ваенную прысутнасць у так званых Пекінам «блізкіх марах» — Японскім, Жоўтым і
Як казаў аналітык Эндру Эрыксан у вераснёвым выпуску China Brief, «Кітай знаходзіцца на мяжы адразу некалькіх рэвалюцыйных прарываў — у стварэнні супрацькарабельных балістычных ракет, установак ЗРК залпавага агню, айчынных высокадакладных сістэм спадарожнікавай навігацыі, сістэм высакаякаснай спадарожнікавай відэаздымкі ў рэальным часе, супрацьспадарожнікавай зброі і іншых касмічных узбраенняў, якія могуць перапыніць амерыканскія ланцугі перадачы інфармацыі, камандавання і кантролю».
Расія роўным па значэнні Кітаю патэнцыйным праціўнікам у ЗША не лічыцца.
Расія згадваецца толькі ў той частцы дакладу, дзе гаворыцца пра захаванне еўрапейскай рэгіянальнай бяспекі.«Пакуль мы ўмацоўваем наш еўрапейскі альянс, — гаворыцца ў стратэгіі пра НАТА, — мы павышаем з Расіяй узровень дыялогу і сувязяў паміж вайскоўцамі, напрацаваныя дзякуючы нашым паспяховым намаганням па скарачэнні стратэгічных узбраенняў». «Мы будзем шукаць супрацоўніцтва з Расіяй у абласцях антытэрарызму, нераспаўсюджання, асваення космасу, супрацьракетнай абароны і будзем вітаць яе больш актыўную ролю ў захаванні бяспекі і стабільнасці ў Азіі», — кажуць аналітыкі Пентагона.
Адмаўляцца ад распрацоўкі сістэм супрацьракетнай абароны ЗША не маюць намеру, хоць Расія і абяцае выйсці з дамовы
«У адпаведнасці з бачаннем прэзідэнта мы будзем скарачаць колькасць сваіх ядзерных узбраенняў. Мы будзем працягваць дасканаліць нашы магчымасці ў сферы СРА для адбіцця абмежаваных ракетных удараў і будзем імкнуцца да супрацоўніцтва з нашымі саюзнікамі і партнёрамі ў гэтых мэтах», — адзначаецца ў дакуменце. Як каментуе
У мінулай ваеннай стратэгіі 2004 года задачы амерыканскіх узброеных сіл былі вызначаныя як перадухіленне нападаў на тэрыторыю ЗША і іх саюзнікаў і поўнае дамінаванне над верагоднымі праціўнікамі. Цяпер Пентагон прызнае, што меркаваў пра нацыянальную бяспеку занадта вузка.
Задачы засталіся ранейшымі: супрацьстаянне экстрэмізму, стрымліванне і разгром агрэсіі, умацаванне міжнароднай і рэгіянальнай стабільнасці і мадэрнізацыя ваеннага патэнцыялу.Інструменты ж іх выканання павінныя быць самымі рознымі. «Мы працягнем супрацьстаяць гвалтоўнаму экстрэмізму і будзем стрымліваць агрэсію, але адначасова гэтая стратэгія дакладна падкрэслівае, што наша ваенная моц найбольш эфектыўная тады, калі спалучаецца з іншымі элементамі ўлады», — піша Мален у сваім афіцыйным блогу.
Свет ўяўляе сабой «з пункту гледжання бяспекі хутка зменлівае асяроддзе, якое кідае новыя выклікі і якое патрабуе больш дасканалага лідарства», прызнаюць амерыканскія ваенныя аналітыкі.
Асноўны акцэнт у дакуменце зроблены на прыцягненні да вырашэння задач бяспекі, акрамя ўзброеных сіл, «усёй нацыі».«Падыход, які падключае ўсю супольнасць да вырашэння задач замежнай палітыкі пад адпаведным грамадзянскім кіраўніцтвам, будзе асноватворным пры адказе на комплексныя выклікі ў сферы бяспекі, якія стаяць перад намі», — абяцае адмірал. Ваеннае і палітычнае кіраўніцтва ЗША павінна выконваць адразу чатыры функцыі — «арганізатара, пасярэдніка, кіраўніка і гаранта».