Намеснік прэм’ер-міністра Рэспублікі Беларусь Анатоль Тозік 3 лютага на пасяджэнні міністэрства адукацыі заявіў, што ніводны з 332 супрацоўнікаў апарата Савета міністраў краіны не валодае свабодна замежнымі мовамі. «І гэта ў краіне, якая знаходзіцца ў цэнтры Еўропы, на еўрапейскім скрыжаванні!» — падкрэсліўвіцэ-прэм ’ер.
«Як можна сцвярджаць, што мы актыўна вядзем працу з інвестарамі, што мы маем з імі штодзённыя адносіны?», — задаўся пытаннем Анатоль Тозік, піша «Звязда».
Між тым, паводле афіцыйных біяграфіяў, замежнай мовай валодае толькі першы
Разам з тым у Мінскім дзяржаўным лінгвістычным універсітэце дзейнічае факультэт перападрыхтоўкі і двухгадовыя курсы, дзе тры разы на тыдзень па тры гадзіны выкладаюць замежную мову спецыялістам. Двойчы на год на факультэт прыходзяць спісы з міністэрстваў людзей, якія жадаюць вывучаць мову. У апошнім спісе было каля 50 чалавек: чыноўнікаў Міністэрстваў адукацыі, эканомікі, фінансаў, замежных спраў, КДБ, Мытнага камітэта.