Зборная Беларусі па хакеі (галоўны трэнер — Эдуард Занкавец) адправілася на міжнародны турнір Кубак Славакіі, які пройдзе ў Браціславе 11–12 лютага.

Сёння, 9 лютага, беларусы ў Франкфурце-на-Майне правядуць спарынг са зборнай Нямеччыны (пачатак у 20:30).

Расклад Кубка Славакіі:

11 лютага (пятніца) ½ фіналу: Швейцарыя — Беларусь (14:00), Славакія — Нямеччына (18:00).

12 лютага (субота): матч за 3-е месца (14:00 ці 18:00), фінал (14:00 ці 18:00), Рэч у тым, што матч зборнай Славакіі ў любым выпадку пачнецца, а 18-й.

Зборная Беларусі адправілася на турнір у наступным складзе:

Варатары: Віталь Коваль («Атлант», Расія), Андрэй Мезін («Дынама-Мінск»),

Абаронцы: Андрэй Антонаў, Дзмітрый Корабаў, Віктар Касцючонак (усе — «Дынама-Мінск»), Уладзімір Дзянісаў («Амбра-Піёта», Швейцарыя), Аляксандр Радзінскі («Юнацтва-Мінск»), Мікалай Стасенка (Амур, Расія), Іван Усенка (Гомель).

Форварды: Сяргей Дзямагін, Сяргей Дрозд, Аляксандр Кулакоў, Дзмітрый Мялешка, Андрэй Міхалёў, Андрэй Стась, Міхаіл Стэфановіч (усе — «Дынама-Мінск»), Аляксей Ефіменка, Аляксандр Паўловіч («Шахцёр» Салігорск), Арцём Кіслы («Нёман» Гродна), Аляксандр Кітараў («Юнацтва»), Павел Мусіенка, Яўген Саламонаў («Гомель»),

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?