Міжнароднага сакратара зарэгістраванай у Чэхіі арганізацыі «Малады Фронт» Валера Мацкевіча пасля ўдзелу ў донарскай канферэнцыі «Салідарнасць з Беларуссю», што на мінулым тыдні адбылася ў Варшаве, нечакана выклікалі ў падатковую.

Два дні таму Валер Мацкевіч атрымаў ад падатковай ліст з патрабаваннем да 9 лютага ўключна прадставіць дэкларацыю пра свае даходы за апошнія 4 гады.

Сёння Валер Мацкевіч падатковую наведае, але з мэтаю аддаць заяву аб працягненні тэрміна падачы дэклярацыі, каб паспець падрыхтаваць дакументы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?