Сяміразовы чэмпіён краіны барысаўскі БАТЭ атрымаў першую перамогу ў 2011 г., выйграўшысёння, 9 лютага, у бялгралдскага ОФК з лікам 2:0 (Бардачоў, 10, Валадзько, 66).

Матч прайшоў у турэцкім Белеку, дзе беларускі клуб знаходзіцца на зборы, трэніруючыся напярэдадні матча 1/16 фіналу Лігі Еўропы з Пары Сэн-Жэрмэнам. ОФК пасля першага круга чэмпіяната Сербіі займае 10-ты радок.

БАТЭ выступаў сёння ў эксперыментальным складзе — некалькі гульцоў былі выкліканыя ў нацыянальную і моладзевыя зборныя (Юрэвіч, Сасноўскі, Шытаў, Радзівонаў ды інш.):

БАТЭ гуляў у наступным складзе: Гутар (Іваноў, 80) — Кунцэвіч, Ліхтаровіч (Цывілько, 70), Сіміч, Бардачоў — Аляхновіч, А.Валадзько, Рудзік — Паўлаў, Брэсан (Няхайчык, 80) — Алекс (Скавыш, 72).

12 лютага БАТЭ павінен згуляць у Белеку з кракаўскай «Віслай», у якую пры канцы студзеня на правах арэнды з «Кальяры» перайшоў экс-гулец БАТЭ Міхаіл Сівакоў.

Нагадаем, што 6 лютага ў Белеку БАТЭ прайграў чэшскай «Сігме» з лікам 1:3.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?