Сёння ў Бельгіі афіцыйна зарэгістраваны ОБПЭ (Офіс беларускай палітычнай эміграцыі). Пра гэта радыё «Свабода» паведаміў з Брусэля палітычны эмігрант Ігар Лазарук. Кіраўніком офіса абраны Юрась Зылко.
Галоўнымі кірункамі працы новай арганізацыі стануць, як цытуе «Свабода», «шматвектарная інфармацыйная дзейнасць; падтрымка дэмакратыі і развіццё грамадзянскай супольнасці ў Беларусі; аказанне дапамогі беларускім палітычным эмігрантам і ахвярам палітычных рэпрэсій; наладжванне сувязі і супрацоўніцтва з палітычнымі й грамадскімі арганізацыямі і рухамі; кансалідацыя беларускіх