Парлямэнт Канады ў панядзелак увечары прагаласаваў за наданьне правінцыі Квэбэк статусу нацыі – у рамках адзінай дзяржавы.

Прапанову падтрымалі 266 дэпутатаў, і толькі 16 прагаласавалі супраць.

Законапраект быў прапанаваны на мінулым тыдні прэм’ер-міністрам краіны Стывенам Харпэрам. Аднак адзін з чальцоў кабінэту міністраў Майкл Чонг падаўся да дымісіі ў знак пратэсту супраць, як ён выказаўся, прызнаньня «этнічнага нацыяналізму».

Як сьведчаць аглядальнікі, прэм’ер-міністар Канады імкнецца зьнізіць накал супрацьстаяньня, што імкнуцца дабіцца самастойнасьці Квэбэку. Адной з такіх партый ёсьць Квэбэцкі блёк, якія выступаў раней за прызнаньне франкамоўнага Квэбэку (сталіца – Квэбэк-сіты, найбуйнейшы горад – Манрэаль) асобнай нацыяй бяз згадкі пра канадзкую дзяржаву. Аднак экспэрты мяркуюць, што закон ня будзе мець вялікай сілы і наўрад ці дазволіць незалежнікам мець больш уплыву на канадзкія ўлады.

Два рэфэрэндумы, праведзеныя ў правінцыі ў 1980 і 1995 гг. наконт пытаньня незалежнасьці не прывялі да жаданага для незалежнікаў выніку – большасьць выбарцаў абодва разы выказваліся супраць гэтай прапановы.

Праўда, на рэфэрэндуме 1995 г. за незалежнасьць прагаласавалі 49,6%, супраць – 51,4%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?