Збытам наркотыку займаўся 19-гадовы работнік кіёска па рамонце мабільных тэлефонаў на рынку ў Ждановічах.
Падчас ажыццяўлення чарговай угоды малады чалавек быў затрыманы аператыўнікамі аддзялення па наркакантролі і процідзеянні гандлю людзьмі Партызанскага РУУС Мінска сумесна з супрацоўнікамі ўпраўлення ваеннай контрвыведкі КДБ Рэспублікі Беларусь і байцамі сталічнага палка міліцыі спецыяльнага прызначэння. Падчас агляду ў пакупніка было канфіскавана 26,71 грамаў марыхуаны, а ў дылера — здабытыя за яе грошы.

На дадзены момант у дачыненні да гандляра распачатая крымінальная справа за незаконны абарот наркотыкаў. Паводле Крымінальнага кодэксу яму пагражае да 14 гадоў пазбаўлення волі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?