У мінулым годзе ў Мінску зарэгістравана больш за 2700 кватэрных крадзяжоў. У параўнанні з мінулым годам колькасць гэтых злачынстваў скарацілася на 3%.
Найбольш рабуюць жыллё мінчукоў у «спальных» раёнах і новабудоўлях горада, і ў першую чаргу гэта Фрунзенскі, Маскоўскі і Заводскі раёны. Дзве траціны ўсіх кватэрных крадзяжоў учыненыя з 8.00 да 16.00 і пераважна ў працоўныя дні.

Больш за 72% крадзяжоў учыненыя шляхам свабоднага доступу. Сюды адносяцца так званыя «гасцявыя» крадзяжы, крадзяжы пасля сумеснага распіцця спіртнога, праз незамкнутая дзверы, пад выглядам сацработнікаў.

У той жа час выкрытыя зламыснікі, датычныя больш чым да паловы «кватэрных» крадзяжоў. Падчас комплексу аператыўна-вышуковых мерапрыемстваў спыненая дзейнасць 14-ці арганізаваных злачынных групаў, у склад якіх ўваходзілі 32 зламыснікі. Даказаная іх датычнасць да 317 кватэрных крадзяжоў. Акрамя таго, затрыманыя 16 злодзеяў-адзіночак, для якіх крадзяжы з жылля грамадзян зрабіліся рамяством і сталай крыніцай прыбытку. Следчыя органы высветлілі, што «за плячыма» названых асобаў толькі даказаных — больш за 100 кватэрных крадзяжоў. Расследаванне крымінальных справаў працягваецца.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?