Беларусь пачала здабычу нафты ў Іране па праекце Джафэір, заявіў на прэсавай канфэрэнцыі ў Менску амбасадар Ірана ў Менску Сеед Хасейні.

«Калі йдзе гаворка аб нафтавым праекце Джафэір, то ў рамках гэтага праекту беларускія сябры ўжо пачалі распрацоўку радовішча. Фактычна яны здабываюць нафту. Першая фаза ўжо пачалася,- сказаў дыплямат.- Калі беларускія сябры гатовыя разьвіваць сваю дзейнасьць і атрымаць новыя радовішчы, з нашага боку няма ніякіх абмежаваньняў і праблем, яны могуць распрацоўваць іншыя радовішчы».

Гаворачы аб куплі іранскай нафты, амбасадар заўважыў: «улічваючы адлегласьці, такога роду праекты невыгодныя».

«Самай лепшай схемай зьяўляецца продаж праз Расею. Калі перамовы прывядуць да вынікаў, я дам аб гэтым вам ведаць»,- працягнуў ён.

З 2010 да 2021 года сумеснае беларуска-іранскае прадпрыемства «Белпарс Петролеум Компані Лімітэд» за 10 гадоў разьлічвае здабыць на радовішчы Джафэір 9300000 тон нафты.

Паводле амбасадара сёлета А. Лукашэнка і ягоны іранскі калега Махмуд Ахмадзінежад абмяняюцца візытамі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?