Партрэты лідара «Маладога Фронта» Змітра Дашкевіча з’явіліся сёння ў шматлікіх трамваях і тралейбусах, якія рухаюцца ў напрамку плошча Якуба Коласа — Зялёны Луг і ў адваротным накірунку, а таксама ў раёне Акадэміі Навук і вуліцы Сурганава.

Актывісты «Маладога Фронта» (зарэгістраваны ў Чэхіі) праводзяць такую працу дзеля прыцягнення ўвагі людзей да лёсу свайго лідара і іншых палітзняволеных, дзеля стварэння грамадскага рэзананса, каб дамагчыся іх хутчэйшага вызвалення, паведамілі «Народнай Волі» ў прэсс-службе МФ.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?