Нягледзячы на любыя дзеянні Расіі ў дачыненні да Паўднёвакурыльскіх выспаў, яна не мае права імі валодаць. З такой заявай выступіў сёння міністар замежных спраў Японіі Сэйдзі Маэхара.
Маэхара прыбывае сёння з візытам у Маскву.
Мядзведзеў заявіў учора, што вайсковыя падраздзяленні на выспах будуць пераўзброеныя.
Токіа выказаў пратэст супраць візітаў расійскіх чыноўнікаў. Японія не прызнае расійскай юрысдыкцыі над выспамі, якія СССР заняў падчас Другой сусветнай вайны, і называе іх сваімі паўночнымі тэрыторыямі.
0
0
0
0
0
0