Сёння Генеральная пракуратура вынесла папярэджанне журналісту Барысу Гарэцкаму за працу без акрэдытацыі.

Гарэцкага выклікалі ў пракуратуру, каб ён даў тлумачэнні наконт супрацоўніцтва з беларускім «Радыё Рацыя». У прыватнасці, пра падзеі 17 студзеня, калі той быў затрыманы ля будынка КДБ у Мінску падчас запісу інтэрв’ю са сваякамі палітвязняў.

«Гутарка доўжылася каля гадзіны. На большасць пытанняў я адказваць адмовіўся, спаслаўшыся на канстытуцыйнае права не сведчыць супраць самога сябе», — распавёў журналіст.

Ён лічыць гэтыя дзеянні пракуратуры парушэннем сваіх правоў на збор, захоўванне і распаўсюд інфармацыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?