Міністр аховы здароўя Васіль Жарко ў часе онлайн-канферэнцыі на сайце БЕЛТА адказаў на пытанне пра стан здароўя зняволеных кандыдатаў у прэзідэнты.

Месяц таму Радыё Свабода прапанавала Міністэрству аховы здароўя падзяліцца інфармацыяй пра стан здароўя палітыкаў, збітых і зняволеных у дзень выбараў. Міністэрства абрала тактыку поўнага маўчання.

10 лютага у часе онлайн-канфэрэнцыі на сайце БЕЛТА Свабода задала пытанне міністру Васілю Жарко:

Добры дзень, спадар міністр! Калі вы правядзеце прэс-канферэнцыю пра стан здароўя зняволеных экс-кандыдатаў у прэзідэнты? Ці аказваецца ім медыцынская дапамога, і якія дыягназы паставілі лекары?

Жарко: Всем им в полной мере оказывается медицинская помощь. Нареканий нет.

Гэты адказ быў самым кароткім ва ўсёй онлайн-канфэрэнцыі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?