Візіт у Беларусь дэлегацыі Еўрапарламента не адбудзеццаз-за немагчымасці сустрэцца з затрыманымі апазіцыянерамі.
Такое рашэнне прынята 10 лютага,
паведаміў журналістам старшыня дэлегацыі Еўрапарламента па адносінах з Беларуссю Яцэк Пратасевіч.
«Не мае сэнсу сустракацца толькі з афіцыйнымі асобамі і прадстаўнікамі ўладаў»,
— цытуе Пратасевіча Польскае агенцтва друку (PAP). Акрамя таго, адзначыў еўрадэпутат, беларускі бок даў зразумець, што не ўсе члены дэлегацыі могуць атрымаць візы на ўезд у Беларусь.
Першапачаткова дэлегацыя Еўрапарламента планавала наведаць Беларусь да 31 студзеня, каб вывучыць умовы, у якіх улады ўтрымліваюць
27 студзеня Пратасевіч паведаміў, што візіт у Беларусь адкладзены на месяц «па арганізацыйных прычынах, звязаных з палітычнай абстаноўкай у краіне».
Рашэнне аб адмене паездкі было прынята сёння на сустрэчы еўрапарламентарыяў, якія планавалі ўвайсці ў склад дэлегацыі.