Яшчэ двух абвінавачаных па справе «Аб масавых беспарадках» Дзмітрыя Новіка і Аляксандра Малчанава азнаёмілі з матэрыяламі справы. Хутка над імі павінен адбыцца суд.

Цяпер матэрыялы па справах Дз. Новіка і А.Малчанава знаходзяцца ў пракуратуры. Абодва яны абвінавачваюцца па ч.2 арт.293 Крымінальнага кодэкса РБ, то бок у актыўным удзеле ў масавых беспарадках.

На дадзены момант яшчэ дакладна не вядома, у якім судзе будуць разглядацца гэтыя справы. Вядома толькі тое, што 13–14 лютага справа Дз. Новіка будзе разглядацца ў Менгарсудзе, які будзе вырашаць, у які раённы суд справа будзе перададзена.

Таксама па інфармацыі праваабаронцаў, следчы даў дазвол маці А.Малчанава Галіне на спатканне з сынам у СІЗА КДБ, аднак кіраўніцтва СІЗА адмовіла ёй у прадастаўленні такой магчымасці. Наколькі вядома, пакуль сустрэчу з маці меў толькі Іван Гапонаў.

Нагадаем, што раней з матэрыяламі справы былі азнаёмленыя Аляксандр Атрошчанкаў і двое грамадзян Расіі Іван Гапонаў і Арцём Брэус.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?