11.02.2011 / 14:51

Беларускія выканаўцы выступяць у падтрымку касцёла св. Язэпа 8

Нядзеля, 13 лютага, 18:00

У нядзелю, 13 лютага, а 18-й гадзіне ў Чырвоным касцеле адбудзецца акустычны канцэрт у падтрымку вяртання касцёла св. Язэпа і кляштара бернардзінаў.

Канцэрт распачнецца аповедам з гісторыі святыні і яе сучаснага стану. Перад сабраўшыміся выступяць вядомыя беларускія выканаўцы, сярод якіх гурт «Рэха», Зміцер Вайцюшкевіч, Андрэй Плясанаў, Таццяна Беланогая, Алег Хаменка, Андрэй Мельнікаў.

Вечарына завершыцца супольнай малітвай і выкананнем спеву «Магутны Божа». Арганізатары шчыра запрашаюць усіх жадаючых і неабыякавых да лёсу каталіцкай спадчыны сталіцы. Уваход свабодны.

0
Нехта / Адказаць
11.02.2011 / 16:27
А мяне ў сувязі з гэтым, дык адно цікавіць: няўжо ў нас вернікам культавых пабудоў сапраўды не хапае? Нешта калі выпадкам не зазірнеш у адчыненыя дзверы якога храма, дык там амаль заўжды пуста: заходзь хоць кагалам ды маліся. Гэта можа гадоў яшчэ са сто назад простаму чалавеку магло быць праблемна пры патрэбе куды дабрацца. А сёння ж транспарту і прыватнага, і грамадскага хапае. І колькі на год такіх вялікіх свят, калі ў тых ці іншых малельнях сапраўды шматлюдна? Дык не, захопяць сваю, так бы мовіць, гістарычную спадчыну, а потым пачынаюць клянчыць грошы ў дзяржавы ды розных гаспадарнікаў на яе ўтрыманне. А ў іншым храме і служыць стала няма каму.
0
Кусака / Адказаць
11.02.2011 / 16:57
Нехта напiсаў(ла) Люты 11, 2011 у 15:27 А мяне ў сувязі з гэтым, дык адно цікавіць: няўжо ў нас вернікам культавых пабудоў сапраўды не хапае? ----------- Абсолютно не важно, хватает или нет. Храм был построен для богослужений, а не для иных целей - не для архивов, не для отелей-борделей. Нужно отдать (вернуть!) Богу богово, иначе безбожные власти так и будут продолжать собирать горящие угли на свою голову.
0
Марыя / Адказаць
11.02.2011 / 17:03
Бедны-бедны Нехта!Мабыць, ты не вернік!Не зразумець табе, як хочацца часам зайсці у пусты храм, памаліцца.Адчуць падтрымку,пачуць Бога. Дзякуй усім людзям, асабліва моладзі, хто падтрымлівае вяртанне касцёла.
Паказаць усе каментары/ 8 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру