Камп’ютар, тэлефонны апарат, электронныя вагі, факс-мадэм, крыніцу сілкавання і іншыя рэчы вынес невядомы злачынца з будынка паштовай сувязі ў вёсцы Цюрлі.

Паводле заявы ў міліцыю аператара Маладзечанскага раённага вузла паштовай сувязі, здарэнне магло адбыцца ад 15 гадзін 30 хвілін 8 лютага да 6 гадзін 50 хвілін 9 лютага. Злодзей залез у памяшканне пошты, зламаўшы аконную рашотку і выбіўшы шкло.

Кошт скрадзеных рэчаў складае 3 мільёны 100 тысяч рублёў. Крымінальная справа ўзбуджаная па артыкуле «Крадзеж», паведамілі «РГ» у аддзяленні інфармацыі і грамадскіх сувязяў упраўлення міліцыі Мінаблвыканкама.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?