11.02.2011 / 16:58

У мінскай краме каля 30 падлеткаў учынілі бойку 21

Выпадак здарыўся ў чацвер, 10 лютага.

У чацвер увечары група падлеткаў учыніла бойку ў мінскай краме «Соседи» на вуліцы Каліноўскага.

«Прыкладна ў 20.00 я была ў краме „Соседи“ на Каліноўскага… Калі я ўжо расплачвалася ў касе, у

краму раптам уварваўся натоўп падлеткаў, чалавек 30, пэўна… Іх з’яўленне суправаджалася дзікімі крыкамі, напісала на форуме Onlinera чытачка

зразумець спачатку нічога было немагчыма… Адбылася шалёная драка, пры якой ўсё змяталася на шляху. Людзі ўсе памкнуліся ў глыб крамы, у тым ліку касіры. Наколькі я зразумела, палова з гэтых падлеткаў збягала, другая палова — гналася за першай… Вазкі, выпадковыя пакупнікі, выстаўленыя на продаж кветкі у гаршчках — усё ляцела ў розныя бакі. Патасоўка была страшэннай і жорсткай. Такога я ў жыцці не бачыла. Адзін з тых, хто біўся, ўпаў, яго сталі біць нагамі…

Нехта крычаў: „Парэж яго!“
… Мужчынам, якіх сярод пакупнікоў было нямала, нават у галаву не прыйшло ўмяшацца, бо шанцаў у іх дакладна не было… Усё гэта доўжылася хвілін 5, пасля выйшаў адзін з ахоўнікаў „Соседей“, пахадзіў сярод тых, якія біліся, са словамі накшталт: „Чаго ты б’ешся“… Ніхто не звярнуў на яго ніякай увагі, бойка працягвалася….
Увогуле, было рэальна страшна…

І зразумела, што, калі яны толькі самі не сціхнуць, ніхто і нішто іх не спыніць… Урэшце падлеткі пераможна акінулі гордым позіркам ашалелых пакупнікоў, паволі выйшлі з крамы… Міліцыю, падаецца, ніхто так і не выклікаў…», — напісала наведвальніца форуму Onliner.by.

У самой краме пацвердзілі тое, што была бойка, але ад каментароў адмовіліся.

«Учора тут было шмат — і ўчастковы, і міліцыя, калі ласка, можа вам нехта з іх скажа. Я нічога вам не магу сказаць, выбачайце», — распавяла супрацоўніца крамы.

Паводле Еўрарадыё і Onliner.by

0
Zmicer88 / Адказаць
11.02.2011 / 17:17
што скажаш - менталітэт...
0
ЯНКА / Адказаць
11.02.2011 / 17:28
Цікава, а білі, выпадкова, ня аўтара (ці перакладчыка) гэтай зацемкі? Бо, падаецца, пасьля атрыманага шоку, так і не апрытомнеўшы, ён сеў і напісаў "як мог": "ЦЯЛЕЖКІ". М-та... – інцЯлЕгент!
0
ihavenologin / Адказаць
11.02.2011 / 17:29
Вызови милицию так и сам будешь сидеть в автозаке
Паказаць усе каментары/ 21 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру