11.02.2011 / 18:23

Івашкевіч адмовіўся ісці на АНТ 15

Рэдактарка тэлеканала сказала яму, што тэма палітвязняў не прадугледжана ў гэтай праграме.

Вядомы беларускі палітык Віктар Івашкевіч адмовіўся ад удзелу ў ток-шоў «Адкрыты фармат».

Пра гэта ён заявіў карэспандэнту «Свабоды».

«Прачытаўшы ўсе меркаваньні (вялікі дзякуй тым, хто напісаў), я патэлефанаваў рэдактарцы праграмы Натальлі Стэльмак. Я спытаўся, ці даюць яны гарантыю,

што хаця б адна фраза — «толькі вызваленьне палітвязьняў можа паспрыяць наладжваньню добрасуседзкіх дачыненьняў зь іншымі краінамі» — пойдзе ў эфір.

Рэдактарка сказала, што тэма палітвязьняў не прадугледжана ў гэтай праграме і што яны маюць канкрэтныя да мяне пытаньні, і калі я буду адказваць не па сутнасьці і закранаць пытаньне палітвязьняў, то гэта ў праграму ня ўвойдзе. Я адказаў, што ў такім сэнсе я ня бачу патрэбы і мэтазгоднасьці браць удзел у гэтай праграме».

Перад гэтым рашэньнем Віктар Івашкевіч патэлефанаваў на «Свабоду», каб параіцца са слухачамі і наведнікамі сайту, ці браць яму ўдзел у праграме, якая прысьвячаецца беларуска-польскім дачыненьням.

«У мяне зараз дваістае адчуваньне. З аднаго боку, я лічу, што трэба ісьці і сказаць: калі хочаце мець добрыя дачыненьні зь любымі суседзямі, то найперш трэба вызваліць палітвязьняў. І такі крок для лёсу вязьняў мог быць бы станоўчым.

З другога боку, я разумею, што прапагандысцкая машына беларускага рэжыму запрашае мяне на ток-шоў не для таго, каб даць мне магчымасьць там выступіць, а каб зманіпуляваць і скарыстаць у сваіх мэтах», сказаў палітык.

Радыё Свабода

0
Госьць / Адказаць
11.02.2011 / 18:37
Зноў тыя ж самыя граблі -гэта ужо асноўная прылада... Ну, добра, прынцыповасьць - гэта ўхвальна... І што?
0
Воўк Анучны / Адказаць
11.02.2011 / 19:08
"прапагандысцкая машына беларускага рэжыму запрашае мяне на ток-шоў не для таго, каб даць мне магчымасьць там выступіць, а каб зманіпуляваць і скарыстаць у сваіх мэтах" дык яны й Вашую адмову скарыстаюць у сваіх мэтах, маўляў, "дамарошчаная" апазыцыя баіцца нашага суворага, але чэснага тэлебачаньня. але калі вырашылі, што так будзе лепей - не пераймайцеся, спадар Івашкевіч.
0
турын / Адказаць
11.02.2011 / 19:34
Зара калі шалёнаму мазаічнаму заціскаюць паціху яйкі - ў іх наверсе адна мэта - нас выкарыстоўваць любым чынам - ці то паказаць захаду кніжную ярмарку з незалежнымі беларускімі выдаўцамі, ці то паказаць каго ад супраціўленцаў па БЛЯДТВ - заводнае элехтарату змантажаваць , што апазіцыя прыйшла каяцца на БлядТВ, - няма ніякай патрэбы ў гэтым эфіры. Ёсьць інэт, нашыя гэзэты, калі што - талерка з Белсатам, пасля плошчы грамадства стала вельмі актыўным і шукае альтэрнатыўную інфу без БЛЯДТВ.
Паказаць усе каментары/ 15 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру