Станіслаў Халадовіч і Ўладзіслаў Мікалайчык з Івацэвічаў былі выкліканыя на допыт у Бярозаўскі КДБ.

Удзельнікаў Плошчы затрымалі падчас мітынгу ў Менску і асудзілі на 15 сутак адміністрацыйнага арышту. Адбывалі яго яны ў Менску.

Станіслава Халадовіча і Ўладзіслава Мікалайчыка выклікалі ў якасьці сьведак па крымінальнай справе аб масавых беспарадках 19 сьнежня. Супрацоўнікі КДБ папярэдзілі Халадовіча і Мікалайчыка пра недапушчальнасьць паўторнага ўдзелу ў масавых мерапрыемствах і адказнасьць за гэта. Дакумэнты пра азнаямленьне з папярэджаньнем яны падпісаць адмовіліся.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?