На прэс-канферэнцыі ў Херсоне прэзідэнт Украіны, характарызуючы свае ўражанні ад наведвання суднабудаўнічага заводу «Палада» падкрэсліў, што прадпрыемства ў складанай канкурэнтнай барацьбе выйграла тэндэр па будаўніцтве найбуйнейшага дока для Беларусі.

Аднак Януковіч відавочна памыліўся, бо раней паведамлялася, што док грузазмяшчальнасцю 23,5 тыс. тон будуе «Палада» для Балгарыі, а Беларусь не мае выхаду да мора.

Таксама Віктар Януковіч параўнаў сваіх папярэднікаў са «шлеперамі»; гэты тэрмін ў крымінальным асяроддзі азначае «вагонны злодзей».

На пашыраным пасяджэнні Камітэта па эканамічных рэформах у Херсоне Януковіч сказаў чыноўнікам:«Каб калі мы плануем нешта або кажам, галоўнае — каб мы шлеперамі не сталі, як некаторыя з нашых папярэднікаў», — сказаў ён і спытаў, хто сабраўся, згодныя яны з ім ці не.

Разам з тым Януковіч не ўдакладніў, каго менавіта ён меў на ўвазе з украінскіх палітычных дзеячаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?