У выпадку адмовы беларускіх адвакатаў абараняць сваіх кліентаў, такую абарону могуць ажыццяўляць адвакаты з Літвы. Пра гэта БелаПАН паведаміла выканаўчы дырэктар Міжнароднага дабрачыннага фонду «Абаронца» (Масква) Святлана Дваранінава.

Паводле яе слоў, пасля звароту фонду «Абаронца» да сваякоў абвінавачваных і падазроных па крымінальнай справе аб масавых беспарадках, распачатай пасля акцыі 19 снежня ў Мінску, з просьбай у поўнай меры выконваць свае правы ў фонд паступілі шматлікія лісты грамадзян Беларусі. «Многія з гэтых скаргаў тычыліся таго, што беларускія адвакаты адмаўляліся ажыццяўляць абарону па гэтак званай «справе аб масавых беспарадках», — зазначыла Дваранінава.

МБФ «Абаронца» растлумачвае, што часткай 2 артыкула 44 Крымінальна-працэсуальнага кодэкса Беларусі прадугледжаны ўдзел у якасці абаронцаў у крымінальным працэсе разам з адвакатамі, якія з’яўляюцца грамадзянамі Беларусі,

«грамадзян іншых дзяржаў у адпаведнасці з міжнароднымі дагаворамі Рэспублікі Беларусь».

«Мы звярнуліся ў Мінюст Беларусі з запытам, грамадзяне якіх дзяржаў могуць абараняць у судах Беларусі беларускіх грамадзян. Нам быў дадзены адказ, што існуе толькі адна краіна, якая мае магчымасць аказання такой дапамогі грамадзянам Беларусі, — Літва», — сказала Дваранінава.

«Права бесперашкодна аказваць прававую дапамогу адвакатамі аднаго боку грамадзянам іншага боку прадугледжана дагаворам аб прававой дапамозе і прававых адносінах па грамадзянскіх, сямейных і крымінальных справах паміж Рэспублікай Беларусь і Літоўскай Рэспублікай ад 20.10.1992 года», — заявіла Дваранінава.

У сувязі з гэтымі акалічнасцямі ў мэтах больш поўнай рэалізацыі права на абарону інтарэсаў абвінавачваных і падазроных па крымінальнай справе аб масавых беспарадках, распачатай пасля акцыі 19 снежня ў Мінску, разам з дагаворамі аб аказанні юрыдычнай дапамогі адвакатамі Беларусі МБФ «Абаронца» рэкамендуе заключыць аналагічныя дагаворы з адвакатамі Літвы, адзначыла Дваранінава.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?