Вайна ўнутры апазіцыі набрала новую сілу.
12 лютага ў Мінску адбыўся сойм Партыі БНФ. На ім былі абмеркаваны ўнутраная сітуацыя ў партыі і пытанні правядзення акцыі, прысвечанай Дню Волі.
Як вядома, напярэдадні сойма 86 членаў Мінскай гарадской арганізацыі Партыі БНФ паведамілі аб сваім выхадзе з партыі. Сярод іх — адзін са стваральнікаў БНФ прафесар Юрый Хадыка, які патлумачыў сваю пазіцыю і сваё бачанне сітуацыі ў партыі ў інтэрв`ю БелаПАН:
«БНФ існуе больш за дваццаць год. Існуе ў межах рэжыму, які цярпець не можа апазіцыю, тым больш такую радыкальную, як Беларускі Народны Фронт. Зразумела, што ўвесь БНФ прапітаны агентамі ўплыву, а некаторыя лідары партыі проста
Чалавек ён, здаецца, дастаткова адукаваны, але адразу паставіў сябе вышэй за ўсіх, у тым ліку за партыю. Ён раскалоў БНФ, забраў частку актывістаў.
Мілінкевіч відавочна выступае як згоднік, як агент гэтага рэжыму. І ў гэтым напрамку, на жаль, пайшоў БНФ.
Беларускі Народны фронт будаваўся для ўзмацнення адзінства нацыі, яе адраджэння, а ў нас зараз то камуністы дрэнныя, то лібералы. Лідары партыі шукаюць саюзаў, якія таксама не могуць стварыць (прыклад — Беларускі незалежніцкі блок). Як кажуць, перашкаджаюць персанальныя моманты. Дык вось такой палітыкі, дзе праблемы персанальныя стаяць вышэй за інтарэсы беларускага народа, мне не трэба».