У Віцебску распачаўся конкурс моладзевых прац для мультымедыйнага зборніка «Замкі Віцебска: старонкі славутай гісторыі». Усім маладым людзям гораду і ваколіц прапанавана на выбар больш за дзесятак тэмаў, звязаных з гісторыяй трох віцебскіх замкаў, што калісь ахоўвалі горад. Жадаючыя паўдзельнічаць у конкурсе закліканыя паглыбіцца ў старонкі замкавых войнаў і побыту, архітэктуры і рамёстваў, распрацаваць тэмы вядомых манархаў альбо не менш вядомых археолагаў, якія мелі дачыненне да жыцця мураваных абаронцаў.
Па ўмовах конкурсу, трэба напісаць працу (рэферат, артыкул, эсэ) на 6–10 старонак па адной з тэмаў, дакладны спіс каторых знаходзіцца на старонцы конкурса http://zamki.vitebsk4.me/, прыкласці па магчымасці візуальны матэрыял і да 28 лютага адправіць гэта арганізатарам. Працы стануць тэкставым базісам мультымедыйнага зборніку, які таксама будзе ўтрымліваць відэаэкскурсіі, разнастайныя фотаматэрыялы,
Пад час працы арганізатары конкурсу звяртаюцца па кансультацыі да дызайнераў, прадстаўнікоў акадэмічнай навуковай сферы, супрацоўнікаў музеяў. Немала парадаў і каштоўных заўваг было пачута ад добра вядомага віцебскага археолага Таццяны Станіславаўны Бубенькі. Намеснік дырэктара Віцебскага абласнога краязнаўчага музея па навуковай працы Валерый Аляксеевіч Шышанаў паспрыяў фармаванню фінальнай візіі праекта. Выкладчыкі кафедры гісторыі Беларусі Віцебскага дзяржаўнага універсітэта параілі, як зрабіць фармулёўкі конкурсу больш зразумелымі для моладзевай аўдыторыі.
Усім удзельнікам арганізатары праекта гарантуюць імя і прозвішча на вокладцы зборніку, аўтарскія асобнікі, памятныя падарункі.