фота: www.sacred-destinations.com

фота: www.sacred-destinations.com

Падчас масавых беспарадкаў у Егіпце невядомыя выкралі з Каірскага музея 18 аб'ектаў культурнай каштоўнасці, у тым ліку статую фараона Тутанхамона,

паведамляе ў нядзелю Associated Press са спасылкай на дзяржаўнага міністра па справах старажытнасцяў Егіпта Захі Хаваса.

Музей размяшчаецца на плошчы Тахрыр у цэнтры Каіра, якая стала ў апошнія тыдні арэнай супрацьстаяньня ўладаў і апазіцыі Егіпта.

Музей падвергся нападу 28 студзеня, калі на Тахрыры адбыліся беспарадкі. Будынак таксама неаднаразова закідвалі бутэлькамі з запальнай сумессю і камянямі ў наступныя дні сутыкненняў, побач гарэлі аўтамашыны, будаваліся барыкады. У апошні дні музей знаходзіўся пад аховай арміі Егіпта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?