Кіраўнік выбарчага штаба Андрэя Саннікава Уладзімір Кобец заявіў пра свой выхад з Партыі БНФ, следам за групай Баршчэўскага-Хадыкі.

«У сувязі з амаральнымі заявамі былога кандыдата ў прэзідэнты ад Партыі БНФ Рыгора Кастусёва, патрыманымі цяперашнім кіраўніцтвам партыі, лічу немагчымым сваё далейшае знаходжанне ў Партыі БНФ. У той час, калі лідары апазіцыі пакутуюць ў турме, Кастусёў, які знаходзіцца на волі, ніштожа сумняшася, смее паклёпнічаць на іх, — заяўляе Кобец і дадае. — Выклікае абурэнне і пазіцыя фактычнага лідара Партыі БНФ — Аляксандра Мілінкевіча». На думку Кобеца, Мілінкевіч «абслугоўвае рэжым» і, «як відаць, не зацікаўлены ў вызваленні лідараў апазіцыі», — заявіў Кобец.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?