Мінскі гарадскі выканаўчы камітэт дазволіў актывістам беларускага ЛГБТ-руху правесці публічнае мерапрыемства, якое асуджае гамафобію. Мерапрыемства павінна адбыцца 14 лютага, у Дзень Святога Валянціна.

Як паведамляе адзін з заяўнікаў акцыі Сяргей Прадзед, ён ужо пабываў у ГУУС і Міністэрстве аховы здароўя, дзе ўзгадніў пытанні забеспячэння парадку і аказання медыцынскай дапамогі падчас правядзення акцыі 14 лютага.

Згодна заяўцы ў мерапрыемстве супраць гамафобіі ўдзел прымуць да 15 чалавек.

Актывісты руху плануюць выйсці з плакатамі, каб заклікаць да адкрытасці ЛГБТ-супольнасць і да барацьбы з гамафобіяй. Міліцыя забараніла выкарыстоўваць у ходзе мерапрыемства вясёлкавы сцяг - міжнародны сімвал геяў, лесбіянак, бісэксуалаў і трансгендераў, спасылаючыся на тое, што ён не зарэгістраваны ў Беларусі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?