Алесь Кіркевіч даслаў два лісты і верш.

Каханне Алеся і Надзеі - экстрэмальнае і зямное.

Каханне Алеся і Надзеі - экстрэмальнае і зямное.

Родныя Алеся Кіркевіча атрымалі другі ліст ад юнака. У абодвух лістах Алесь піша, што гэта час, каб падумаць пра сябе і сваю будучыню.

«Умовы тут прымальныя, ёсць час падумаць пра жыццё, акрэсліць пэўныя творчыя задумы і перспектывы… Задумы маю ў плане журналістыкі, краязнаўства, літаратуры…»

«Я дзякую Богу за тое, што апынуўся тут. Ёсць час падумаць над той справай, якой займаюся, нешта пераасэнсаваць… (прыватныя моманты)».

«У мяне ўсё добра, гэта проста этап у маім жыцці, гэта частка майго шляху».

«Настрой пазітыўны, здароўе нармальнае, калі не сказаць выдатнае».

Алесь, аднак, просіць прабачання, што прымушае турбавацца за сябе родных.

Таксама просіць «не захапляцца» колькасцю перадаваных рэчаў — «толькі самае неабходнае, бо нязручна пераносіць (напрыклад, з камеры ў камеру)».

У другім лісце быў дасланы верш «Для Надзеі», прысвечаны жонцы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?