Дар'я Домрачава заняла трэцяе месца ў гонцы з масавым стартам на 12,5 км на 8-м этапе Кубка свету па біятлоне, што завершыўся ў амерыканскім Форт-Кенце.

На чатырох агнявых рубяжах беларуска толькі аднойчы спудлавала (1-0-0-0), саступіўшы пераможцы немцы Магдалене Нойнер з Нямеччыны (0-0-0-1) 28,7 секунды. Другі вынік паказала немка Андрэа Хенкель (23,6 - 0-0-1-0).

Людміла Калінчык заняла 21-е месца (+3.13,8 - 0-0-2-2), Надзея Скардзіна - 27-е (+4.28,5 - 0-3-1-0). Усяго стартавалі 30 удзельніц.

Гэта шосты п'едэстал Домрачавай у сезоне 2010/2011. Праўда, пакуль без перамогаў.

З 3 па 13 сакавіка ў расійскім Ханты-Мансійску пройдзе чэмпіянат свету па біятлоне.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?