Як паведамілі ў пракуратуры горада, 11 лютага з 12-га паверха з палаты ў лякарні хуткай медыцынскай дапамогі выкінуўся і разбіўся да смерці 66-гадовы пенсіянер. Ён знаходзіўся на лячэнні ў 3-м кардыялагічным аддзяленні. Мужчыну спрабавалі спыніць іншыя пацыенты і медсёстры, але беспаспяхова.

12 лютага ў Кастрычніцкім раёне павешанай была знойдзена 93-гадовая мінчанка. Жанчына была на ўліку ў псіхіятра.

13 лютага з-за цяжкіх хвароб скончылі жыццё самагубствам тры пенсіянеры. У Заводскім і Першамайскім раёнах засіліліся 70-гадовы і 84-гадовы мужчыны. У Першамайскім раёне 73-гадовая пенсіянерка ўскрыла сабе вены.

Па ўсіх фактах пракуратура горада праводзіць праверкі.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?