Рэабілітацыя Маі Абромчык можа быць больш складанай і зойме больш часу, чым чакалася. Аб гэтым «НН» паведамілі блізкія дзяўчыны. У першай палове лютага Мая некалькі разоў наведала дактароў у Менску.
Сям'я Маі працягвае збіраць грашовыя сродкі, прызначаныя на паслугі юрыстаў і медычную дапамогу.
Мая Абромчык у рэдакцыі «НН». Фота Алеся Пілецкага.
Нагадаем, што вечарам 19 снежня Мая Абромчык разам са сваімі сябрамі была жорстка збітая у раёне плошчы Незалежнасці. У акцыі пратэсту яна не ўдзельнічала, аднак гэта не спыніла спецназаўца, які біў дзяўчыну спачатку дубінкай, а потым нагамі. Пасля збіцця Мая не магла самастойна ісці ў аўтазак. Выявілася, што ў дзяўчыны зламаная нага.
Тым часам у выпісцы са шпіталя дактары 6 Клінічнага шпіталя Мінска пазначылі, што Мая атрымала «бытавую траўму», а скаргу на дзеянні спецназаўца далучылі да справы «аб масавых беспарадках». Па словах маці Маі, Галіны, скаргу з раённай пракуратуры перанакіравалі ў аддзел міліцыі. Бацькі Маі звяртаюцца да тых, хто быў сведкамі збіцця дзяўчыны і яе сяброў, і хто можа пацвердзіць гэта ў судзе, звязацца з імі.
Падаем нумары рахункаў, на якія можна пералічыць сродкі для Маі:
Рахункі ў беларускіх рублях: Філіял № 510 ААТ «ААБ Беларусбанк» г. Мінск Асабовы рахунак № 000052,
Валютныя рахункі: Філіял № 510 ААТ «ААБ Беларусбанк» г. Мінск Асабовы рахунак № 000373,
Электронны кашалёк easypay.by 18151904