Расійскі бізнэс укараняецца ва ўсе новыя сферы беларускай эканомікі. У мінулым годзе расійцы пачалі скупляць гатэлі ў рэгіёнах краіны.Праз засілле дзяржавы гэтая галіна лічыцца адной з найменш канкурэнтаздольных. Патэнцыйныя пакупнікі прадказальна адносяць яе да прывабнай сферы для стварэння і развіцця бізнэсу ў Беларусі.
Актыўнасць у гасцінічным сектары ў 2010 годзе паказала кампанія Amaks Hotels & Resorts. У пачатку мінулага года яна купіла кантрольны пакет гатэля «Бабруйск» у самым буйным раённым цэнтры Беларусі, а ў снежні 2010 года — 25% акцый ААТ «Гостиница „Могілёв“». Агулам дзве куплі абышліся расійцам у суму каля 2,5 млн даляраў. Пры гэтым яны абавязаліся ўкласці дадатковыя грошы ў рэканструкцыю і развіццё гасцінічных комплексаў, а таксама падняць іх да
Amaks Hotels & Resorts належыць групе пермскіх бізнэсоўцаў. Яна і ў Расіі робіць акцэнт на рэгіёны. 15 расійскіх гатэляў кампаніі размешчаныя ў такіх гарадах, як Перм, Уладзімір, Казань, Уфа, Белгарад,
У Беларусі кампанія хацела б пакуль засяродзіцца на гарадскіх гатэлях для дзелавога турызму, не абмяжоўваючыся Магілёўскай вобласцю. Яшчэ ў пачатку 2010 года, каментуючы першы набытак у Бабруйску, адзін з суўладальнікаў Amaks Hotels & Resorts і яе генеральны дырэктар Дзмітрый Златкін заявіў, што пагадненні па ўдзеле ў прыватызацыі гасцініц таксама заключаныя з адміністрацыямі Гомельскай, Гродзенскай, Віцебскай і Мінскай абласцей.
На думку Дзмітрыя Златкіна,
беларускі рынак «недаацэнены і вельмі перспектыўны».
Як падкрэсліваюць удзельнікі рынку, у «высокі» сезон і падчас буйных дзелавых і масавых мерапрыемстваў сярэдняя запаўняльнасць гасцініц дасягае 75–80%, а
Эксперты «Заўтра тваёй краіны» таксама адзначаюць, што гасцінічны сектар у Беларусі абдзелены ўвагай інвестараў. Большасць беларускіх гасцініц былі пабудаваныя ў
Каля 70% цяперашняй гатэльнай базы знаходзіцца ва ўласнасці дзяржавы. Яна практычна не падтрымлівае прыватную ініцыятыву ў гэтым сектары, а айчынны бізнэс нават не спрабуе даказаць, што гэтую ініцыятыву трэба заахвочваць і развіваць.
Як паказчык канкурэнтаздольнасці — па дадзеных на красавік 2010 года, з прыкладна 300 гатэляў, якія існуюць у Беларусі, толькі 33 паспяхова прайшлі працэдуру сертыфікацыі і класіфікацыі на катэгорыі ад адной да пяці зорак. З іх пяць зорак мелі гатэлі «Еўропа» і Crowne Plaza. Чатыры зоркі — у трох гасцініц: «Мінск», гасцінічных комплексаў «Вікторыя» ў Мінску і «Лучеса» у Віцебску. Сертыфікаты на тры зоркі мелі 24 гасцініцы, дзве зоркі — тры гасцініцы, і адна гасцініца мела адну зорку.
Гатэль уваходзіць у міжнародную кампанію Princess Group International, якой у Беларусі таксама належаць казіно і гульнявыя залы Princess Casino і Rock House Café. Астатнія беларускія прыватныя «зорныя» гасцініцы размешчаныя ў рэгіёнах.Каля паловы з гатэляў, якія атрымалі «зоркі», знаходзіцца ў Мінску, з іх толькі адзін прыватны гатэль —
5-зоркавы Сrowne Plaza.
Ёсць іншыя беларускія бізнэсоўцы, якія апошнім часам пачалі ўкладаць сродкі ў гатэльны бізнэс. Напрыклад, старшыня Саюза палякаў Беларусі Станіслаў Сямашка, які адкрыў пад імянным брэндам гасцініцу ў Гродне.
Але, як прадказваюць эксперты «Заўтра тваёй краіны»,
у святле поўнага адкрыцця беларускага рынку ў рамках Адзінай мытнай прасторы ўмовы для развіцця прадпрымальніцкай ініцыятывы ў Беларусі будуць пагаршацца.І не толькі ў гасцінічным сектары. З усходу ў Беларусь пацякуць сур’ёзныя канкурэнты.