Першыя судовыя працэсы па справе падзеяў 19 снежня адбудуцца ў мінскіх раённых судах на гэтым тыдні.

«На гэтым тыдні (…) будзе слухацца справа па абвінавачванні Васіля Парфянкова», — паведамілі Інтэрфаксу ў судзе Фрунзенскага раёна Мінска.

Праваабарончы цэнтр «Вясна» паведамляе, што арыштаваныя Дзмітры Новік і Аляксандр Малчанаў ўжо азнаёміліся з матэрыяламі сваіх справаў.

Раней у Мінскі гарадскі суд перададзеная справа двух расейцаў — Арцёма Брэўса і Івана Гапонава.

Усяго па справе падзеяў 19 снежня абвінавачанымі праходзяць 42 чалавекі, сярод якіх некалькі былых кандыдатаў на прэзідэнта.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?