Рост валавога ўнутранага прадукту Беларусі ў студзені 2011 года склаў у параўнанні з аналагічным леташнім перыядам 7,4% пры гадавым прагнозе 9—10%, паведамляе Нацыянальны статыстычны камітэт.

Нагадаем, па выніках 2010 года ВУП вырас на 7,6%, у студзені 2010 года да студзеня 2009-га — на 0,6%. Паводле ацэнкі Белстата, ВУП у студзені 2011 года склаў 12 трлн. рублёў.

Аб'ём сельскагаспадарчай вытворчасці павялічыўся на 6,1% (прагноз на год 7—8%).

Прадукцыі прамысловасці выпушчана больш на 6,4% (гадавы прагноз 9—9,5%), доля адгружанай інавацыйнай прадукцыі ў агульным аб'ёме адгружанай прадукцыі склала 10%.

Прырост інвестыцый у асноўны капітал склаў 34,1% (гадавы прагноз 16—17%). Уведзена ў эксплуатацыю 189,8 тыс. кв. метраў жылля (на 35,7% менш за леташні паказчык).

Аб'ём грузаперавозак узрос на 10,8%, рознічны тавараабарот — на 20,3%.

Спажывецкія цэны выраслі ў студзені 2011 да снежня 2010 года на 3,3%, да студзеня 2010 года — на 22,1%.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?