14 лютага пасля абеду старшыні праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесю Бяляцкаму затэлефанаваў чалавек, які прадставіўся намеснікам начальніка аддзела нагляду за захаваннем правоў і свабодаў грамадзянаў Генаральнай пракуратуры РБ Паўлам Елісеевым.

Супрацоўнік Генпракуратуры выказаў жаданне пагутарыць з А. Бяляцкім. На пытанне, наконт чаго мяркуецца гутарка, сп. Елісееў адказаў: «Наконт дзейнасці праваабарончага цэнтра «Вясна».

На думку Алеся Бяляцкага, гэты выклік звязаны з актыўнай дзейнасцю ПЦ «Вясна» як незарэгістраванай арганізацыі. Хутчэй за ўсё, мяркуе праваабаронца, ён будзе папярэджаны за дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі.

«Калі гэтак адбудзецца, я адразу катэгарычна не згодны, — пракаментаваў сітуацыю сам Алесь Бяляцкі. — Артыкул 193.1 — «Дзейнасць ад імя незарэгістраванай арганізацыі» — супярэчыць Канстытуцыі і міжнародным пагадненням Рэспублікі Беларусь, узятым ёю на сябе ў сферы абароны правоў чалавека. Гэта — рэпрэсіўны артыкул, накіраваны на ўдушэньне грамадскай актыўнасьці ў Беларусі».

Гутарка А.Бяляцкага ў Генпракуратуры адбудзецца 16 лютага, у сераду, а 15 гадзіне. Да серады павінна быць даслана афіцыйная позва.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?