Ахвотныя зарэгістравацца ў сацыяльнай сетцы «Вконтакте» зараз не змогуць зрабіць гэта так жа свабодна, як раней,
паведамляе ў сваім блогу гендырэктар сацсеткі Павел Дураў.
Паводле Дурава, для рэгістрацыі патрабуецца запрашэнне ад ужо зарэгістраванага карыстальніка сеткі. «Сёння мы вяртаемся да вытокаў — сістэмы запрашэнняў», — адзначыў заснавальнік «Вконтакте».
Гендырэктар сацсеткі адзначыў, што зараз «невялікая колькасць карыстальнікаў ўжо атрымалі права запрашаць новых удзельнікаў». Пасля іншыя карыстальнікі таксама атрымаюць магчымасць высылаць запрашэнні, аднак у кожнага з іх будзе абмежаваная колькасць запрашэнняў.
Рашэнне аб закрыцці свабоднай рэгістрацыі ў сацсетцы было прынята ў мэтах барацьбы са
Сацыяльная сетка «Вконтакте», расійскі аналаг Facebook, налічвае больш за 111 млн зарэгістраваных карыстальнікаў, у дзень сайт наведваюць каля 23 млн чалавек.