Будаўніцтва паркінга пад Кастрычніцкай плошчай пачнецца вясной. Падземная аўтастаянка будзе складацца з чатырох паверхаў і будзе глыбінёй 16 метраў.

«За аснову мы ўзялі дакументацыю аналагічнага збудавання пад плошчай Незалежнасці, дзе таксама чатыры ўзроўні, але частка аднаго з іх аддадзена пад гандаль, — распавяла галоўны архітэктар праектаў УП «Мінскпраект» Ларыса Зянова. — Наш аб’ект разлічаны на 620 машына-месцаў (пад плошчай Незалежнасці — 500). У паркінг можна будзе патрапіць з вуліцы Энгельса, дзе з’явіцца спецыяльная "кішэнь" шырынёй тры і даўжынёй прыкладна 40 метраў. Яна зойме частку цяперашняй гасцявой аўтастаянкі. Аварыйны выезд прадугледжаны з боку будынка музея гісторыі Вялікай Айчыннай вайны.

Падняцца з падземнага гаража на плошчу можна будзе па чатырох выхадах, якія будуць ісці сіметрычна. Бліжэй да Палаца Рэспублікі па абодва бакі прадугледжаны два ліфты для людзей з абмежаванымі магчымасцямі. Гэтыя будынкі разам з вентыляцыйнымі шахтамі ўпрыгожаць, побач з’явяцца фантаны і месцы адпачынку.

Кастрычніцкую забрукуюць гранітам, упрыгожаць невялікімі кветнікамі.

А сярэдзіна плошчы, як і цяпер, застанецца вольнай для святочных гулянняў (мітынгаў? -НН), ёлкі, катка.

Праектная дакументацыя будзе гатова ўжо ў сакавіку. Следам пачнуцца падрыхтоўчыя працы — вынас інжынерных сетак з-пад плошчы.

На час будаўніцтва Кастрычніцкую закрыюць спецыяльнай агароджай, бо спачатку тут вырыюць вялікі катлаван,

усталююць буранабіўныя палі з падпорнай сцяной. Нарматыўны тэрмін будаўніцтва аб’екта — два гады.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?