Раздушаны ўласнай машынай
Прыкрая трагедыя здарылася на МКАД між вуліцамі Прамысловая і Інжынерная.
Фота МНС
11 лютага ў 19.40 28-гадовы кіроўца на «Опелі Вектра» на МКАД, у раёне вул. Інжынерная і Прамысловая, сутыкнуўся з «Пежо 306». Пасля здарэння кіроўца «Опеля» выйшаў з аўто і аглядаў атрыманыя пашкоджанні. Тым часам у ягоную машыну ззаду стукнуўся «Фіят Марэ». Ад удару «Опель» наехаў на кіроўцу. Мужчына ад атрыманай траўмы памёр на месцы на вачах жонкі і дзяцей.
КАМ паводле ГУУС
Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?
Пішыце рэдактару «Нашай Нівы» ў ТГ