Вольгу Някляеву, жонку былога кандыдата ў прэзыдэнты Ўладзіміра Някляева, дапыталі аб падзеях 19 снежня 2010 года. Аднак у сувязі з тым, што Някляева дала падпіску пра неразгалошваньне таямніцы следства, падрабязнасці допыту яна не паведаміла.

Па словах Вольгі, Уладзімір Някляева па-ранейшаму мае праблемы са здароўем.

«У яго баліць страўнік, пастаянныя галаўныя болі», — сказала Някляева.

Яна паведаміла, што Уладзіміра Някляева абследавалі толькі адзін раз. «Яго вазілі ў шпіталь КДБ. Другое абследаванне магчыма толькі з дазволу следчага. У кватэру да нас лекараў не пускаюць, бо Уладзімір Някляеў знаходзіцца пад хатнім арыштам», — сказала Вольга.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?