У праект плану прыватызацыі на 2011–2013 гады ўключаныя 134 прадпрыемствы, якія плянуецца пераўтварыць. Пра гэта заявіла сёння журналістам дырэктар Фонду дзяржаўнай маёмасці Дзяржкаммаёмасьці Беларусі Натальля Жарнасек.

У пералік увайшлі такія прадпрыемствы, як Беларуснафта, уся сістэма заводаў сельскагаспадарчага машынабудавання, у тым ліку Мінскі трактарны завод, Гомсельмаш, а таксама Беларускі мэталургічны завод, «Планар». Гэтыя прадпрыемствы мяркуецца акцыянаваць у 2013 годзе.

Наталля Жарнасек паведаміла, што праект плану прыватызацыі сфармаваны, і цяпер ён павінен быць зацверджаны ўрадам па ўзгадненні з кіраўніком дзяржавы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?