Сайт lenta.fishki.net, стылізаваны пад вядомы партал lenta.ru, напісаў, што Лукашэнка разбіўся, катаючыся на лыжах.

«Як стала вядома з крыніц, блізкіх да адміністрацыі прэзідэнта РФ, 13 лютага 2011 года ў 11.30 здарылася трагедыя. Аляксандр Лукашэнка, спускаючыся на лыжах з гары, страціў раўнавагу і на вялікай хуткасці ўрэзаўся ў апору фунікулёра. У цяжкім стане на верталёце медыцынскай службы ён дастаўлены ў сочынскую бальніцу хуткай дапамогі. Паводле папярэдняй інфармацыі, Аляксандр Лукашэнка атрымаў траўму 6–7 пазванкоў, пералом правага галенастопа. Дактары кажуць, што стан пацыента стабільна цяжкі».

Сур’ёзныя крыніцы ніякай такой інфармацыі не распаўсюджвалі.

Невядома, хто і нашто запусціў гэтую «качку», але гэтая спасылка стала хітом беларускага інтэрнэту ўранку ў аўторак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?