15.02.2011 / 14:42

У контрвыведцы Наста Лойка правяла 15 хвілінаў 4

Следчы паведаміў ёй, што галоўная задача — гэта «развянчанне міфа аб тым, што масавыя беспарадкі арганізавалі спецслужбы».

Пасьля неаднаразовых тэлефанаванняў праваабаронца Наста Лойка пагадзілася сустрэцца са следчым контрвыведкі. Сустрэча адбылася 15 лютага і доўжылася 15 хвілінаў. Прычым абяцанай позвы Лойка так і не дачакалася, аднак паколькі паабяцала следчым з’явіцца на допыт, слова сваё выканала.

Напачатку капітан ваеннай контрвыведкі Дзяніс Навіцкі паказаў Лойцы раздрукоўкі з інтэрнэту, дзе праваабаронца нібыта ацэньвае працу следчых як «…бардак і гэта вялікая следчая група не можа нават скаардынавацца паміж сабой», памылкова палічыўшы, што слова «бардак» тычыцца контрвыведкі.

Затым ён шчыра паведаміў, што самая галоўная задача следства па крымінальнай справе аб масавых беспарадках гэта

«развянчанне міфа аб тым, што масавыя беспарадкі арганізавалі спецслужбы».

Наста Лойка распавяла, што затым следчы прапанаваў супрацоўнічаць са следствам, маўляў, «Вы досыць актыўны чалавек і шмат каго ведаеце, таму дапамажыце на фота і відэаматэрыялах апазнаць тых асобаў, якія Вам вядомыя».

Праваабаронца адмовілася ад прапановы, спаслаўшыся на неакрэсленасць статуса пры правядзенні следчых дзеяньняў, адсутнасць пратаколу і панятых.

Некалкі хвілінаў Наста чакала ў калідоры, пакуль капітан Навіцкі раіўся па тэлефоне з невядомай асобай. Толькі пасьля гэтага з ёй развіталіся са шкадаваннем, што дзяўчына адмовілася ад супрацоўніцтва.

0
мiфы i барацьба з iмi / Адказаць
15.02.2011 / 17:24
З перахопленых радыёперагавораў "штаба" грамадзян Лукашэнак: (некалькi каналаў) Площадь 2 (агенты): Пошло движение к дому правительства… по ступенькам… Крыльцо (агенты): Кто будет поддерживать? Площадь 1 (агенты): Сзади, сзади мы… сзади… сзади… Крыльцо: Стекло разбилось… Брест (Штаб). Разбил стекла? Крыльцо: Разбил стекла... да… .... Брест: Принял… Крыльцо: Все стекло разбили в двери… Брест: Все, что говорите, я всё принимаю… слушаю… Крыльцо: Разбили… (неразборчиво) Брест: Принял… принял… Улица 1: Достаточно четыре… Гранит 11 (Фойе, спецназ): Главный вход тоже начинают бить… Брест: Принял… Гранит 11. Прекратили… Брест. Енисей 11 (спецназ)… Вам готовность привезтись, прогреться… Будьте готовы выбыть на площадь Независимости... Енисей 11... Брест… Это я Брест… а вы – Енисей 11... Давайте с первого раза, и будьте готовы выбыть немедленно в ст… на площадь Независимости… по команде Бреста… привестись в готовность. Для даведкi. У штаб па арганiзацыi правакацыi i крывавага пабоiшча беларусаў увечары 19 сьнежня не ўваходзiла нiводанга этнiчанага беларуса.
0
Медальку захацеў / Адказаць
15.02.2011 / 17:55
Сваіх супрацоўнікаў мала? Нада значыт аб'явіць доп.набор з пералікам усякіх благ в сталіцы і агласіць яво па акрестным дзярэўням.
0
Pоtter Script / Адказаць
15.02.2011 / 21:54
Чарговы мiф, што ў бiцьце шкла не прымалi ўдзел, напрыклад, чальцы самастойных груповак з братнiх Расii цi Украiны, са сваiмi асабiстымi iнтарэсамi, нi чым ня зьвязанымi з дзеяньнямi апазiцыi. А што ФСБ -- не спецслужбы {паводле Кастусева}. Яно зразумела жаданьне адвесьцi падазрэньнi ад сваёй роднай структуры i сьпiхнуць ўсё гаўно на апазiцыю ў цэлым. Дык такi цырк ня пройдзе.
Паказаць усе каментары/ 4 /
Каб пакінуць каментар, калі ласка, актывуйце JavaScript у наладах свайго браўзеру